Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Барысаўскі пікетовец дастаў 10 содняў арышту за падтрымку НТВ
У Барысаве сёньня прайшоў суд над ўдзельнікамі ўчорашняга пікету ў падтрымку расейскай тэлекампаніі НТВ.

У Барысаўскім гарсудзе судзьдзя Аляксей Болатаў разгледзеў адміністрацыйныя справы актывістаў БСДП (Народная Грамада) Аляксандра Абрамовіча і Марыны Статкевіч, а таксама беспартыйных Зьміцера Фядорчанкі ды Алеся Барадулі. Судзьдзя нават ня выслухаў сьведак-міліцыянтаў, а проста зачытаў складзеныя імі пратаколы, якія ніводзін з удзельнікаў акцыі не падпісаў.

Пасьля 10-хвіліннага перапынку судзьдзя зачытаў выракі. Аляксандар Абрамовіч дастаў 10 сутак арышту ў міліцэйскім ізалятары Барысаўскага ГАЎС за паўторнае ад пачатку году адміністрацыйнае правапарушэньне. Марыну Статкевіч, Зьміцера Фядорчанку і Алеся Барадулю Болатаў толькі папярэдзіў.

Калі Абрамовіча вялі ў міліцэйскі варанок, ён пасьпеў нам пракамэнтаваць асаблівасьці сёньняшняга паседжаньня:
(Абрамовіч: ) “Судзьдзя, на мой погляд, проста падстрахаваўся, і каб паказаць сваю жорсткасьць і прынцыповасьць перад уладамі, даў 10 сутак арышту. А так бы ён даў штраф”.

Дарэчы, сёньня на адным з будынкаў у цэнтры гораду зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг, а на сьценах дамоў і на агароджах – зуброўскія ўлёткі і графіці.

Алесь Мікалайчанка, Радыё Свабода
Сайт управляется системой uCoz